Перайсці да зместу

Джаакіна Расіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джаакіна Расіні
італ.: Gioachino Antonio Rossini
Імя пры нараджэнні італ.: Gioachino Antonio Rossini
Род дзейнасці кампазітар
Дата нараджэння 2 лютага
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Giuseppe Rossini[d][4]
Маці Anna Guidarini[d]
Жонка Ізабэла Кальбран[d] і Olympe Pélissier[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы ордэн Святога Станіслава
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джаакіна Расіні (італ.: Gioacchino Rossini; 2 лютага 1792 — 13 лістапада 1868) — італьянскі кампазітар, адзін з найбольш значных і ўплывовых оперных кампазітараў ХІХ сагоддзя.

Абодва яго бацькі прафесійна займаліся музычнай кар'ерай. Яго маці была опернай спявачкай у Ферары, Балонні і Трыесце, яго бацька быў вулічным трубачом у Пезара і граў на горне ў разнастайных оперных аркестрах.

Пасля атрымання навуцы гульні на клавесіне, навучанню ў вакалы, ён у дзесяцігадовым узросце ўжо быў гатовы як артыст і акампаніятар і пачаў зарабляць грошы ў касцёлах і тэатрах. У 1806 г. ён паступіў у Балонскі музычны ліцэй, дзе вывучаў музычную тэорыю і віяланчэль. Чатыры гады пасля ён стаў выпускніком ліцэя і працягнуў сваю кар'еру як кампазітар для опер.

Першая опера Расіні была прэзентавана публіцы як аднаактавая камедыя «La Cambiale di matrimonio» («Шлюбавы конт») у Венецыі ў 1810 г. Паміж 1811 і 1814 гг., 12 новых опер Расіні з'явіліся ў Венецыі, Мілане, Рыме і Балонні. Найбольш папулярная з іх была «La Pietra del paragone» (Мілан, 1812), «Tancredi» (Венецыя, 1813) і «L'Italiana in Algeri» («Італьянка ў Алжыры»; Венецыя, 1813), працы, якія стварылі імя Расіні не толькі ў Італіі, але па ўсёй Еўропе.

У 1815 заняў пасаду музычнага дырэктара ў «Teatro San Carlo» і «Teatro del Fondo» ў Неапалі. У наступны год ён злажыў сваю найлепшую вядомую оперу «Il Barbiere di Siviglia» («Севільскі цырульнік»; Рым). Іншыя значныя оперы былі пастаўленыя ў некалькі наступных год: «Otello» (Неапаль, 1816), «La Cenerentola» («Папялюшка»; Рым, 1817), «La Gazza ladra» («Сарока-зладзейка»; Мілан, 1817) і «La Donna del lago» («Жанчына ля возера»; Неапаль, 1819). Апошняй операй, створанай у Італіі, стала «Семіраміда» (Венецыя, 1823).

У 1824 г. Расіні прымае кіраванне Італьянскім тэатрам у Парыжы. Яго першыя дзве оперы фр. «Le Siege de Corinthe» («Аблога Карынфа»; 1826) і «Moise» (1827), дзе выпраўляліся больш раннія італьянскія працы. Ён стварыў цудоўныя оперы «Le Comte Ory» (1828) і гранд опера «Guillaume Tell» («Вільгельм Тэль», 1829), якія сталі зваротным пунктам у гісторыі рамантычнай оперы.

«Guillaume Tell» стала 39-й і апошняй яго працай, хоць ён жыў яшчэ 39 год. Ён напісаў дзве важныя рэлігійныя працы, «Stabat Mater» (1842) і «Petite Messe solennelle» («Кароткая ўрачыстая Імша», 1842), а таксама шматлікія мелодыі для фартэпіяна і групы мелодый пад назвай «Peches de vieillesse» («Гукі сталага веку»). З 1837 па 1855 ён жыў у Італіі, пасля пераехаў у Парыж, дзе правёў рэшту свайго жыцця.

У мастацтве Дж. Расіні арганічна ўвасоблены традыцыі італьянскай народна-песеннай культуры. 3 яго імем звязаны росквіт італьянскай нацыянальнай оперы. Найбольш поўна талент Дж. Расіні раскрыўся ў операх-буф, якія вылучаюцца дасціпнасцю, яскравасцю музычных характарыстык, тэмпераментнасцю і дэмакратычнасцю музыкі, адзінствам драматычнага і музычнага развіцця: «Шаўковая лесвіца» (паст. 1812), «Італьянка ў Алжыры» (паст. 1813), «Севільскі цырульнік» (паст. 1816). У шэрагу опер-серыя, у т.л. «Майсей у Егіпце» (паст. 1818), «Магамет II» (паст. 1820), узмацніў ролю масавых харавых сцэн і ансамбляў, спрасціў вакальныя партыі, узбагаціў функцыі аркестра. Уздым патрыятычнага руху ў Італіі найбольш выразна адлюстраваны ў героіка-рамантычнай оперы «Вільгельм Тэль» (паст. 1829). Сярод іншых твораў опера-серыя «Сарока-зладзейка», музычная камедыя «Папялушка» (абедзве паст. ў 1817) і інш. Пісаў таксама царкоўную музыку, кантаты, гімны, камерна-вакальныя і інструментальны творы.

Зноскі

  1. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Grove Music OnlineOUP.
  3. http://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k6547447g/f190
  4. (unspecified title) Праверана 14 жніўня 2024.
  • Глушчанка, Г. Расіні // БЭ ў 18 т. Т. 13. — Мн., 2001.
  • Stendhal (Marie Henri Beyle). Life of Rossini, trans. and annotated by Richard N. Coe, rev. ed. 1970.
  • Toye, Francis. Rossini. 1934; repr. 1963.
  • Weinstock, Herbert. Rossini: A Biography. 1968.